"Беларусь мірная - беларусь прыгожая!"

02.07.2024
У нашым дзіцячым садзе ў рамках патрыятычнай акцыі "Беларусь мірная - Беларусь прыгожая!" адбылося святочнае мерапрыемства "Люблю сваю Радзіму". Дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб месцы, дзе нарадзіліся, спявалі любімыя беларускія песні. Потым на вуліцы правялі рэпартаж "За што я люблю сваю Радзіму". Прахожыя з задавальненнем адказвалі на пытанні юных рэпарцёраў. Акрамя таго былі выраблены магніцікі "Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!"
поделиться в: