История, достижения

З гісторыі ўстановы адукацыі:

      Кухціцкі дзіцячы сад заснаваны  ў 1989 годзе.

      З  2001 па 2008 год  дзіцячы сад  працаваў  у статусе ўстановы адукацыі “Кухціцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная пачатковая школа-сад”.

      У 2011 годзе быў перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі “Кухціцкі дзіцячы сад” Уздзенскага раёна.

     У  2015 годзе дзіцячы сад быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Першамайскага дзіцячага сада.  

          З 1989 па 2004 год - загадчык  дзіцячага сада  - Буйвал Валянціна Мікалаеўна.

           З 2004 года загадчыкам працуе Бародзе Ірына Валяр'янаўна.

Мікрараён установы

Мікрараён установы  –   5 населеных пунктаў: вёска Кухцічы, аграгарадок Сямёнавічы, вёска Падсадскія, пасёлак Першамайск, вёска Буковічы.                                                                                                                    

                                                                              Дасягненні 

2024г. - Дыплом 2 ступені па выніках ўдзелу ў раённым аглядзе - конкурсе гульнявых пляцовак "Тэматычны міні-праект  "Калейдаскоп прафесій" у намінацыі "Чалавек-чалавек" "У піцэрыі". 

2023г.- Дыпломы 3 ступені па выніках ўдзелу ў раённым аглядзе - конкурсе па добраўпарадкаванню тэрыторыі  "Прастора шчаслівага дзяцінства": лепшая тэматычная пляцоўка    ў намінацыях: тэматычная пляцоўка "Метэапляцоўка", тэматычная пляцоўка "Спартыўная", тэматычная пляцоўка "Тэатральная".                 

2022г. - удзел у раённым конкурсе "Я - даследчык", удзел у праектах "Пісьмо сябру", "Вясёлая прагулка РАЗАМ!"

2021г. - дыплом 3 ступені па выніках ўдзелу ў раённым этапе шостага абласнога фестывалю-конкурсу ”Дзіўны свет дзяцінства“ .    

2020г. -  дыплом 2 ступені па выніках удзелу ў раённым конкурсе - аглядзе “Лепшы рухальны куток”.

2019г. - Лаўрэат абласнога конкурсу "За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі" па выніках 2018 года .

 

поделиться в: