Тыдзень роднай мовы

            Мерапрыемствы да тыдня роднай мовы ў дзіцячым садзе                              (19.02.2024 - 23.02.2024)

№ п/п

Дата

Мерапрыемства

Адказны

1.

19.02.2024

1. Экскурсія ў міні-музей: “Так жылі нашы продкі”.

2. Майстар-клас “Беларускія  паясы”.

Гулак А.У.

 

Бялевіч Л.А.

2.

20.02.2024

1. Сустрэча з пісьменнікам-земляком Нічыпаровіч Галінай.

2. Карагод беларускіх народных гульняў.

 

Карніцкая Л.А.

3.

21.02.2024

1. Экскурсія ў бібліятэку. Літаратурная гасцёўна “Гучы, рордная мова!”

Гулак А.У.

Бялевіч Л.А.

 

4.

22.02.2024

1. Гульні-драматызацыі па матывах беларускіх народных казак.

2. Віртуальная экскурсія па азнаямленні  дзяцей               з Нясвіжскім замкам.

Гулак А.У.

Бялевіч Л.А.

Карніцкая Л.А.

5.

23.02.2024

1. Слуханне і выкананне беларускіх народных песен        і танцаў.

2. Літаратурная гасцёўня “Творы беларускіх пісьменнікаў”.

Гулак А.У.

Бялевіч Л.А.

Карніцкая Л.А.

 

 

О, мая Беларусь!

Тут сцяжынка маленства,

Спеўны гоман плыве

Між лугоў і палёў.

У цэлым свеце табе

Не знайсці падабенства,

Цёплых слоў, светлых слоў,

Каб сказаць пра любоў….

(Галіна Нічыпаровіч)

Сустрэча з паэтам-пісьменнікам

Нічыпаровіч Г.М.

У рамках правядзення тыдня роднай мовы 20 лютага ў дзіцячым садзе адбылася сустрэча з  паэтам-пісьменнікам Нічыпаровіч Галінай Міхайлаўнай. Дзеці з задавальненнем  паслухалі вершы, факты з біяграфіі сваёй зямлячкі, гісторыю стварэння некаторых твораў, адгадвалі аўтарскія загадкі.  Галіна Міхайлаўна  падарыла дзецям на памяць свае кніжкі. Цёплая і цікавая сустрэча пакінула станоўчыя эмоцыі. 

Пад час правядзення тыдня роднай мовы выхаванцы групы №2 Кухціцкага дзіцячага сада пазнаёміліся з беларускімі народнымі паясамі. Дзякуючы выхавальніку групы  Бялевіч Л. А. дзеці даведаліся шмат цікавага пра ткацтва традыцыйных паясоў, самі паясы. Людміла Аляксандраўна на практыцы паказала дзецям тэхніку ткацтва паясоў на бердзечку. Затым кожны, хто пажадаў, з дзяцей змог з дапамогай выхавальніка паспрабаваць свае сілы ў ткацтве паясоў.  Маленькія выхаванцы атрымалі шмат ўражанняў і задавальнення ад праведзенага майстар-класа па ткацтву беларускіх паясоў. 

поделиться в: