ДА ВЕДАМА БАЦЬКОЎ!
Звяртаем вашу ўвагу: бацькі аплачваюць 100% кошту харчавання сваіх дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі. (Да прыняцця пастанаўлення Саўміна № 266 бацькі аплачвалі 60% кошту харчавання ў дзіцячым садзе, 40% кошту аплачвала дзяржава).
Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў дзіцячым садзе
(у беларускіх рублях) на летні перыяд 2024 года. Прыбыванне
ў дзіцячым садзе – 10,5 гадзін.
Узрост выхаванцаў |
У дзень на аднаго выхаванца |
1-2 гады |
3,95 руб. |
3-6 год |
5,18 руб. |
Каму зніжана аплата?
Некаторыя катэгорыі сямей атрымліваюць льготы на аплату харчавання. Так, 50% аплачвае дзяржава:
- для сямей, якія маюць 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- для сямей, якія пражываюць на тэрыторыі радыактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
- для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў).
На 30% менш, чым прадугледжана нормам, будуць плаціць бацькі, у якіх двое дзяцей наведваюць дзіцячы сад. У даным выпадку не мае значэння, ці ў адной дашкольнай установе аформлены дзеці.
Як аформіць льготу?
Льгота на аплату харчавання не будзе налічвацца аўтаматычна. Неабходна напісаць заяву на імя загадчыка дзіцячым садам і прадаставіць дакументы, якія падцвярджаюць гэту льготу:
- пасведчанне мнагадзетнай сям’і – для сямей, у якіх выхоўваецца 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- спраўку аб складзе сям’і;
- спраўку аб тым, што дзіця з’яўляецца выхаванцам дашкольнай установы – для сямей, у якіх дзіцячы сад наведвае двое дзяцей.
Пры разліку платы за харчаванне не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчаванне па прычыне іх адсутнасці ў дзіцячым садзе.