"Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"

У рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", якая прайшла ў верасні, у дзіцячым садку былі арганізаваны тэматычныя заняткі "Мая Радзіма - Беларусь!".

Педагогі ўстановы адукацыі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, нацыянальныя рамёствы, правялі  гутарку "Сімвалы Беларусі".

Акрамя таго, на працягу дня выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, танчылі беларускія народныя танцы і гулялі ў беларускія народныя гульні. У заканчэнні дня дзеці падзяліліся сваімі ўраджаннямі з сябрамі і адлюстравалі свой настрой праз стварэнне сумеснага плаката "Я люблю Беларусь!"

поделиться в: