Мини музей

Інфармацыя

пра створаны міні-музей беларускай спадчыны

“У госці да продкаў”

Назва міні-музея:  ”У госці да продкаў“

Створаны: 17.04. 2019

Мэта і задачы: азнаямленне выхаванцаў з культурай і побытам, звычаямі і традыцыямі беларускага народа; правядзенне культурна-асветніцкай работы сярод выхаванцаў і бацькоў; актывізацыя даследчай дзейнасці, выхаванне пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў выхаванцаў.

Профіль: этнаграфічны

Месцазнаходжанне: міні - музей  займае палову памяшкання, якое знаходзіцца на першым паверсе будынка ўстановы адукацыі, экспанаты размешчаны на сценах і паліцах.

Агульная колькасць найменняў экспанатаў: 42.

  1. Калаўрот- прылада для механізаванагапрадзеннялёну і воўны 

ў хатніх умовах.

  1. Бязмен – прыстасаванне для вымярэння вагі прадметаў.
  2. Верацяно - прылада для ручнога прадзеннялёнувоўны.
  3. Паліца – месца, дзе размяшчаўся посуд і іншыя прадметы побыту.
  4. Ручнік – рэч, зробленая з даматканага палатна, якая ўжываецца для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўпрыгожвання жылля і абразоў; адзін з неабходных абрадавых атрыбутаў у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах.
  5. Ложак – мэбля, якая выкарыстоўваецца для адпачынку і сна.
  6. Валізка – ручная паклажа.
  7. Лава – рэч у хаце, прыназначаная для сядзення.
  8. Дыван – выраб з цяжкай варсістай ўзорыстай тканіны, які выкарыстоўваюць для пакрыцця падлогі, ўпрыгожвання сцен.
  9. Рубель – драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны, накаткі скур.  Адціснутую  ўручную бялізну намотвалі на валік або качалку і раскатвалі рубель.
  10. Прыстасаванне для вырабу сыра – дзве дошкі аднолькавага памеру, якія злучаны паміж сабой нітам.
  11. Капялюш – галаўны ўбор, які складаецца з тульі - якая пакрывае галаву - і палёў. Капялюшы могуць упрыгожвацца пёрамі, пудзіламі, стужкамі.
  12. Печ – цагляная або глінабітная печ для выпячкі хлебабулачных вырабаў, падрыхтоўкі ежы, ацяплення жылых памяшканняў і розных іншых задач.
  13. Кошык – традыцыйна, гэта плецены выраб з дубцоў вярбы, драніцы, лубу бярозы, саломы, чарота і іншых матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для збору ягад, грыбоў, гародніны, арэхаў, пераноскі і захоўванні розных запасаў, а таксама прадметаў хатняга ўжытку.
  14. Пражабесперапынная тонкая нітка са скручаных (часам злепленых) паміж сабой параўнальна кароткіх натуральных або хімічных валокнаў, прадукт прадзення.
  15. Цымбалы – традыцыйны народны музычны інструмент. Ігры на цымбалах навучаліся (па слыху, сам праз сябе) ад бацькоў або ад вядомага ў наваколлі “майстра”. Інструмент ансамблевы, які традыцыйна спалучаўся са скрыпкай, катрынкай, кларнетам, гармонікам, бубнам ці талеркамі. Ансамблі з удзелам цымбал ігралі звычайна на вяселлях, хрэсбінах, бяседах, дзе шмат танцавалі  і спявалі.
  16. Качалка, валёк - драўляная  цыліндрычная качалка, на  якую намотвалі памытую, ледзь вільготную рэч (ручнікі і інш.), раскатвалі на стале рубелем.
  17. Пранік – прылада, якая з’яўляецца продкам сучаснай пральнай машыны. Мылі бялізну на рэчцы, клалі яе на масткі і адбівалі пранікам, каб бялізна стала чыстай. Ім таксама аббівалі лён і проса.
  18. Гліняны збан – гліняны посуд з вушкам для малака, вады.
  19. Гліняная талерка – гліняны посуд для ежы.
  20. Апалонік - драўляная лыжка (драўляны сталовы прыбор, які аддалена нагадвае невялікую лапатку ў выглядзе невялікай  дробнай  пасудзіны-кубачкі (чэрпала), злучаную перамычкай з дзяржалам (дзяржальняй).
  21. Маслабойка – пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак.
  22. Вугальны прас – прылада для разгладжвання складак на тканіне.
  23. Драўляная дошка – прадмет кухоннага ўжытку, прызначаны для рэзання або разрубання прадуктаў харчавання.
  24. Чыгунок – сасуд, гаршчок з чыгуну (адсюль і назва посуду), круглявай формы, для тушэння і варэння ў печы.
  25. Кубак – посуд для пітва.
  26. Ступа – прыстасаванне для малацьбы рэчаў.
  27. Патэльня – прыстасаванне для смажання ежы.
  28. Куфэрак (маленькі) – прыстасаванне для захоўвання рэчаў.
  29. Чапяла – прылада ў выглядзе адмысловага кручка з доўгай драўлянай ручкай (чапяльнік), якая выкарыстоўваецца для трымання патэльні, калі нешта смажаць у печы.
  30. Рубанак – сталярны інструмент для габлёўкі дрэва ў выглядзе драўлянай калодкі з шырокім лязам.
  31. Беларускі жаночы нацыянальны касцюм – спадніца, фартух, камізэлька, галаўны ўбор, кашуля, чаравікі.
  32. Піла – інструмент са мноствам разцоў (звычайна зубоў) для разразання (распілоўкі) розных матэрыялаў (драўніны, металу, пластыку, каменю і іншых).
  33. Падкова – сімвал шчасця і ўдачы, які вывешваецца над дзвярыма або вокнамі і служыць у якасці абярэга.
  34. Ухват – надзетая на палку металічная рагатка для падхватвания гаршкоў, якія ставяцца ў печ.
  35. Газавая лямпа – свяцільня на аснове згарання газы — прадукту перагонкі нафты. Зверху гарэлкі ўсталёўваецца лямпавае шкло - для забеспячэння цягі, а таксама для абароны полымя ад ветру.
  36. Ткацкі чаўнок - рабочы орган ткацкага станка, які пракладвае папярочную нітку паміж ніткамі асновы пры выпрацоўцы тканіны.
  37. Прасніца - прылада для замацавання кудзелі.
  38. Сальніца – драўляны разны выраб для захоўвання солі.
  39. Кудзель - вычасанае валакно.
  40. Ліхтар “Лятучая мыш” – свяцільня, які працуе на аснове згарання газы.
  41. Хлебніца з лазы - выраб з лазы, прызначаны для захоўвання хлеба.

Апісанне сістэмы працы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея: збор прадметаў культуры і побыту насельніцтва рэгіёну; афармленне экспазіцый; падрыхтоўка і правядзенне святаў, заняткаў, экскурсій з выкарыстаннем матэрыялаў экспазіцый міні-музея; даследчая дзейнасць.

Стварэнне міні-музея “У госці да продкаў” – гэта дзеючы, практычны спосаб азнаямлення выхаванцаў з побытам нашых продкаў, благадатнае  асяроддзе для выкарыстання народнага фальклору, вывучэння дзецьмі рамёстваў і традыцый, мастацкай спадчыны беларускага народа.

 

 

поделиться в: